.


Государственное учреждение образования

"Гомельский областной институт развития образования"

 

             
.
МЕНЮ

Ведай родную мову

14 лютага 2026 года на базе ДУА "Сярэдняя школа №8 г. Гомеля" адбыўся абласны лінгвістычны конкурс "Ведай родную мову", у якім прымалі ўдзел вучні VIII-XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. За званне лепшых знаўцаў роднай мовы змагаліся 57 вучняў.

Мэтай конкурсу з'яўляецца папулярызацыя беларускай мовы і выяўленне філалагічна адораных вучняў, а таксама падрыхтоўка да рэспублiканскай алiмпiяды.

Конкурснае спаборніцтва ўключала два туры.

У першым туры ўдзельнікі выконвалі лінгвістычную комплексную работу, у якой былі заданні алімпіяднага ўзроўню. У другім туры - пісалі сачыненне-мініяцюру.

Журы адзначыла высокi ўзровень творчых работ, у якiх удзельнікі конкурсу распавядалі пра свае пачуцці, меркаванні і думкі, выкліканыя прапанаванымі тэмамі.

Пераможцы конкурсу будуць адзначаны дыпломамі.

ПОЛЕЗНЫЕ ССЫЛКИ

 

БЫСТРЫЕ ССЫЛКИ

КОНТАКТЫ

iro@goiro.by

8 (0232) 33-93-74 (приемная)

г. Гомель, ул. Юбилейная, 7